СК пачаў спецвядзенне ў дачыненні да экс-супрацоўніка ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава


Следчы камітэт пачаў «спецыяльнае вядзенне» супраць былога супрацоўніка ГУБАЗіКа і прадстаўніка BYPOL Станіслава Лупаносава, яго будуць судзіць завочна. З Беларусі ён з’ехаў у снежні 2020 года.

Станіслаў Лупаносаў.
Фота: bypol.org

Станіслава Лупаносава вінавацяць па трох артыкулах КК:

  • арт.352 («Несанкцыянаванае капіраванне інфармацыі, якая захоўваецца ў камп’ютарнай сістэме, сетцы і на машынных носьбітах, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды»);
  • ч.1 арт.356 («Здрада дзяржаве»);
  • ч.3 арт.426 («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, што прывяло да цяжкіх наступстваў»).

Станіслаў Лупаносаў працаваў у ГУБАЗіК з ліпеня да снежня 2020 года, пасля чаго звольніўся і з’ехаў з краіны. Ён быў спецыялістам у IT-сферы і перадаваў у BYPOL звесткі пра сілавікоў. Лупаносаў унесены ў пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, а ў 2021 годзе быў прызнаны абвінавачаным па артыкулах аб замаху на акт тэрарызму і несанкцыянаванае капіраванне інфармацыі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў