EPAM трапіў у рэйтынг 100 найлепшых месцаў для працы


Рэсурс для пошуку працы і падбору персаналу «Glassdoor» склаў спіс 100 найлепшых кампаніяў са штатам больш за тысячу чалавек для працы ў ЗША ў 2023 годзе. Кампанія з беларускімі каранямі EPAM аказалася там на 80-м месцы.

EPAM. 
Фота: EPAM.Global/ Facebook

Рэйтынг грунтуецца на водгуках работнікаў. З плюсаў працаўнікі EPAM адзначалі працу з інавацыйнымі тэхналогіямі і складанымі праектамі, развіццё шырокага спектру новых навыкаў і кампетэнцыю, выдатную каманду і моцнае лідарства.

Першая ў спісе – кампанія «Gainsight», за ёй ідуць «Box», «Brain & Company», «McKinsey & Company». Распрацоўнік відэакартаў «Nvidia» – на 5-м месцы, «Google» – на 8-м, «Microsoft» – на 13-м месцы. Аднак у топе няма кампаніяў «Apple» і «Meta».

Скрыншот: glassdoor.com

Таксама ў 2022 годзе EPAM трапіў у топ-500 найважнейшых падаткаплатнікаў у Літве.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў