Па якім сцэнары пойдзе Такаеў? Стрым «Белсату»


Журналісты «Белсату» і нашыя калегі з «Вот так ТВ» у жывым эфіры абмяркоўваюць апошнія падзеі ў Казахстане.

Колькасць затрыманых у ходзе мітынгаў у Казахстане вырасла да 9900 чалавек, паведамілі ў МУС. А таксама распавялі, што падчас рэйдаў Нацгвардыі і спецназу ў Таразе знайшлі пісталет Макарава, патроны, бронекамізэльку і пнеўматычны пісталет.

Прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў намякнуў, што арышты працягнуцца. Паводле ягоных словаў, усіх, як ён лічыць, баевікоў, якія ўдзельнічалі ў спробе дзяржперавароту, неабходна знайсці і пакараць.

Пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня ў горадзе нафтавікоў Жанаўэзене пасля таго, як улады ўдвая павысілі цану на звадкаваны газ. Першапачаткова пратэстоўцы патрабавалі толькі знізіць цану, але пасля з’явіліся палітычныя патрабаванні, перадусім – адхіліць ад улады Назарбаева.

6 студзеня Камітэт нацыянальнай бяспекі Казахстану пачаў дасудовае расследаванне дзяржаўнай здрады паводле арт. 175 ч. 1 Крымінальнага кодэксу Казахстану. У гэты ж дзень у краіну пачаўся ўвод войскаў АДКБ.

belsat.eu

Стужка навінаў