Прадказанне: У 2013 годзе ў «фараона» Беларусі будзе жанчына, якая зробіць яго мякчэйшым


Марына Вераменкава, парапсіхолаг і таролаг, паваражыла на картах пра лёс краіны ў 2013 годзе.{movie}Парапсіхолаг: У 2013 г. у “вярхоўнага жраца” будзе жанчына|left|8278{/movie}

Самае незвычайнае і загадкавае прадказанне на наступны год – лёс «вярхоўнага жраца», у жыцці якога, як і ў жыцці краіны, кажуць карты, з’явіцца новая жанчына. «Раптам «вярхоўны жрэц» закахаецца. Гэта будзе для нас нечакана і прынясе нейкія прыемныя рэчы», – сказала варажбітка.

Пра гэтую жанчыну мусіць ведаць уся Беларусь, для якой новая закаханасць «фараона» прынясе спрыяльныя наступствы. «Можа, ён стане мякчэйшы, шчаслівейшы, а рэзананс пра ягоную каханую разыдзецца па ўсёй краіне», – мяркуе парапсіхолаг.

У той жа час карты кажуць, што ў дзяржаве ўзмоцніцца кантроль і жыць стане складаней. «Магчыма, гэта кантроль над тэрарызмам ці распаўсюдам наркотыкаў. Сітуацыя ў краіне пад кантролем, я не бачу нейкіх хаосаў», – патлумачыла таролаг.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў