ЛДП беларусізуецца?


Ліберальна-дэмакратычная партыя абвесціла конкурс на стварэнне гімну партыі. Паводле ўмоваў конкурсу, тэкст мусіць быць на беларускай мове.

Пераможца конкурсу атрымае каштоўны прыз і грашовую ўзнагароду ад кіраўніцтва партыі.

Каля месяца таму партыя прыняла заяву, у якой прапаноўвала ўзаконіць абавязковае валоданне службоўцамі беларускаю моваю. {movie}Гайдукевіч: Жыве Беларусь!|right|8105{/movie}

У заяве адзначалася, што ЛДП заўсёды «ўсімі даступнымі сродкамі спрыяла ўмацаванню суверэнітэту» Беларусі. «Суверэнітэт – гэта тое, што ёсць святым для кожнага грамадзяніна. Надышоў час звярнуцца да ўсіх і сказаць: галоўны складнік суверэнітэту любой дзяржавы і адзіная для ўсіх дзяржаўная ідэалогія толькі адна – гэта развіццё і ўмацаванне роднай мовы», – зазначаецца ў дакуменце.

Каментуючы заяву, старшыня ЛДП Сяргей Гайдукевіч паведаміў, што ліберальныя дэмакраты маюць намер часцей выкарыстоўваць беларускую мову ў партыйных справах, напрыклад, выступаючы з рознымі заявамі. Акрамя таго, свой даклад на чарговым партыйным з’ездзе Гайдукевіч плануе падрыхтаваць па-беларуску.

belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў