У Менску завялі 18 крымінальных справаў за «глумленне з дзяржаўных сімвалаў» з пачатку года


У Менску з пачатку года адкрыта 18 крымінальных справаў за глумленне з герба, сцяга і гімну Беларусі. Сярод абвінавачаных трое падлеткаў, паведамляе Следчы камітэт.

Государственный флаг Беларуси, красно-зеленый флаг
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Паводле версіі СК, падлеткі сарвалі і кінулі на зямлю два дзяржаўныя сцягі, а таксама пашкодзілі чужы аўтамабіль. Яшчэ адзін мужчына сарваў сцяг з фасаду аптэкі і схаваў яго ў пад’ездзе.

Ува ўсіх 18 справах людзі прыцягнутыя да адказнасці паводле артыкулаў аб глумленні з дзяржаўных сімвалаў і хуліганстве.

СК сцвярджае, што «пераважна абвінавачаныя былі ў стане алкагольнага апʼянення і не маглі патлумачыць прычыны сваіх дзеянняў».

Сілавікі падкрэсліваюць, што названыя сімвалы – гэта «ўвасабленне суверэнітэту» Беларусі. Пры гэтым вядомыя выпадкі, калі затрыманых паводле палітычных матываў у Беларусі прымушалі хадзіць па гістарычным нацыянальным бела-чырвона-белым сцягу.

Hавiны
У Светлагорскім раёне мужчына замяніў дзяржаўны сцяг на ўкраінскі. На яго завялі крымінальную справу
2023.10.18 13:06

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў