Эпоха таксафонаў мінула, але цалкам ад іх «Белтэлекам» пакуль не адмаўляецца


Яшчэ ў 2010 годзе «Белтэлекам» абслугоўваў 200 тысяч таксафонаў па ўсёй Беларусі. У 2012-м іх колькасць скарацілася да 10 тысячаў. А сёння ў нашай краіне засталіся ўсяго 664 таксафонныя апараты. Сустрэць сёння вулічны таксафон даволі складана, апараты засталіся ў асноўным у шпіталях, спецыялізаваных установах або на вакзалах. Але, не зважаючы на невялікі попыт, дзяржаўны манапаліст не спяшаецца цалкам адмовіцца ад гэтай паслугі.

Таксофон, телефон-автомат, телефон общего пользования, уличный телефон
Таксафон на праспекце Незалежнасці. 7 лістапада 2021 года. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Інжынеры «Белтэлекаму» на пытанне «Белсату» пра перспектывы і магчымасці таксафоннай сувязі толькі паціскаюць плячыма ды кажуць, што прасцей іх проста забыць. Але «Белтэлекам» мяркуе іначай, і надалей у некаторых месцах захоўваюцца тэлефонныя аўтаматы.

Цяпер бадай кожны мае мабільны тэлефон, а моладзь можа і не ведаць, што такое таксафон. Гэта платны стацыянарны тэлефон, які размяшчаюць на вуліцах і будынках для агульнага карыстання. Калісьці за іх можна было плаціць манетамі, пазней – пластыкавымі картамі.

Агулам цяпер ува ўсёй Беларусі засталіся 664 таксафоны, шмат якія з іх маюць нумары, на іх можна патэлефанаваць. Гэтак, цяпер у Менску 130 таксафонаў, а ў Менскай вобласці – 68, на Магілёўшчыне – 114, у Горадні і вобласці – 89, на Гомельшчыне – 104, усяго толькі 52 таксафоны засталіся на Віцебшчыне, а на Берасцейшчыне – 107. Яшчэ 20 гадоў таму колькасць таксафонаў была ў дзясяткі разоў большая, але і іншай магчымасці патэлефанаваць з вуліцы не было. Тэхналогіі мабільнай сувязі змянілі сітуацыю, а разам з гэтым можна сказаць, што і эпоха таксафонаў завершылася. Але «Белтэлекам» не спяшаецца адмаўляцца ад таксафонаў. Звычайна такая сувязь засталася ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, там, дзе слабая мабільная сувязь, у вайсковых частках і пенітэнцыярных установах.

Таксофон, телефон-автомат, телефон общего пользования, уличный телефон
Таксафон на праспекце Незалежнасці. 7 лістапада 2021 года. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

З 1 студзеня 2022 года «Белтэлекам» змяняе ўмовы карыстання таксафонамі. Электронныя пластыкавыя карткі, якія служаць для аплаты размовы, знікнуць, а на замену ім з’явяцца віртуальныя сэрвісныя карты і сэрвісныя карты, якія можна набыць у сэрвісных цэнтрах «Белтэлекаму» ды аддзяленнях «Белпошты». Дадатковаю магчымасцю стане і адмыслова створаны «картачны рахунак». Ува ўсіх выпадках устаўляць картку ў таксафон, каб аплаціць размову, больш не будзе патрэбы.

Hавiны
Пластыкавыя карткі для таксафонаў перастануць выпускаць. Таксафоны – усё?
2021.11.05 09:33

Менавіта паслуга «картачны рахунак» у Беларусі стала вядомаю родным палітычных вязняў. Таксафоны – бадай адзіная магчымасць паразмаўляць праз тэлефон з тымі, хто цяпер за кратамі.

«Я адмыслова заключаў дамову ў «Белтэлекаме», атрымаў там PIN-код, карту. Самую карту перадаў родным за краты, каб яны мелі магчымасць тэлефанаваць пасля дазволу адміністрацыі калоніі. PIN-код застаецца ў мяне, каб я мог пабачыць баланс і ў выпадку неабходнасці папоўніць рахунак», – распавёў «Белсату» родны палітычнага вязня.

Ці выжывуць таксафоны за мяжою?

У большасці краінаў ЕЗ практычна не засталося таксафонаў. Чыноўнікі прыйшлі да высновы, што вылучаць субсідыі на ўтрыманне вулічных тэлефонаў не мае сэнсу, бо людзі імі не карыстаюцца. Сярод еўрапейскіх краінаў выключэннем ёсць Літва і Вялікая Брытанія. У Літве, напрыклад, засталося на ўсю краіну 99 таксафонаў. Але ў другой палове 2022 года яны канчаткова знікнуць. Кампанія «Telia», якая абслугоўвае вулічныя тэлефоны, прыняла такую пастанову дзякуючы новым папраўкам у заканадаўства.

Таксофон, телефон-автомат, телефон общего пользования, уличный телефон
Таксафон на праспекце Незалежнасці. 7 лістапада 2021 года. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Зусім іншая перспектыва чакае таксафоны ў Вялікай Брытаніі. Улады краіны не даюць дазволу аператарам дэмантаваць тэлефонныя будкі ў месцах, дзе слабая мабільная сувязь. Да таго ж таксафоны тут – адзін з сімвалаў краіны: іх дызайн распрацаваў у 1935 годзе знакаміты архітэктар Джайлз Гілбэрт Скот.

У ЗША адмовіліся ад таксафонаў яшчэ некалькі гадоў таму. Але тут тэлефонныя будкі не знікаюць, на іх месцы прадпрымальнікі ствараюць пункты распаўсюду Wi-Fi і ладавання тэлефонаў. Такая сітуацыя і ў Кітаі. Масава дэмантуюць тэлефонныя будкі ў Расеі.

Аб’ектыў
«Правесці ператрус самастойна». Як павысіць узровень асабістай інфармацыйнай бяспекі?
2021.11.30 21:45

АК belsat.eu

Стужка навінаў