Камбінаваная атака расейцаў: выбухі і паветраная трывога ў Кіеве


Пра моцныя выбухі, якія гучалі ў Кіеве, паведамляў мэр сталіцы Украіны Віталій Клічко. Паветраная трывога ў Кіеве была абвешчаная каля 8-й раніцы мясцовага часу.

Жыхары Кіева хаваюцца ў метро падчас паветранай трывогі, абвешчанай 11 лістапада.
Фота: THOMAS PETER / Reuters / Forum

«Пад Кіевам, на левым беразе, працавалі сілы супрацьпаветранай абароны. Выклікаў выратавальнікаў у сталіцы пакуль не было. Медыкаў выклікалі некалькі разоў, але пацярпелых не выяўлена. Людзі тэлефанавалі, пачуўшы выбухі», – паведаміў у тэлеграм-канале Віталій Клічко.

Тэлеграм-канал «Оперативний ЗСУ» паведамляе, што ў выніку абстрэлу расейцамі Кіеўшчыны былі пашкоджаныя будынкі, і таксама сцвярджае, што пацярпелых у выніку атакі не было.

Паветраная трывога ў Кіеве была абвешчаная а 08:02 мясцовага часу, адбой трывогі абвясцілі а 09:12 11 лістапада.

Каля 9-й раніцы праз «ракетную небяспеку» сірэны гучалі таксама ў Чарнігаўскай і Сумскай вобласцях Украіны.

Паводле Паветраных сілаў ЗСУ позна ўвечары 10 лістапада расейцы ўчынілі «камбінаваную атаку на частку тэрыторыі» Украіны – запусцілі больш за 30 дронаў і некалькі ракетаў розных тыпаў. ЗСУ паведамляе пра знішчэнне 19 беспілотнікаў і пацвярджае, што СПА працавала ў Кіеўскай вобласці.

Між тым, выбухі ўначы з 10 на 11 лістапада гучалі і на тэрыторыі Расеі. Пра выбухі паведамлялі жыхары падмаскоўнай Каломны. Міністэрства абароны Расеі паведамляла пра збітыя ўкраінскія беспілотнікі над тэрыторыяй Смаленскай вобласці. На парахавым заводзе ў Катоўску (Тамбоўская вобласць) здарыўся пажар.

Hавiны
Уначы пад расейскім Тамбовам гарэў парахавы завод
2023.11.11 09:01

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў