За вызваленне Алеся Бяляцкага падпісаліся звыш 80 тысяч чалавек


Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя «Libereco» тры тыдні таму запусціла збор подпісаў за вызваленне Алеся Бяляцкага – старшыні беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна», лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру і цяпер палітвязня.

Алесь Бяляцкі.
Фота: Белсат

Петыцыя, складзеная на нямецкай мове, мае быць скіраваная дыпламатычным прадстаўнікам Беларусі ў Нямеччыне, калі збярэ 100 тысяч подпісаў. У петыцыі заклікаюць вызваліць як асабіста Алеся Бяляцкага, так і іншых палітычных зняволеных у Беларусі, спыніць палітычны пераслед. Пісаць лісты заклікаюць таксама і на адрасы дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі.

На момант публікацыі «Вясна» налічвае ў Беларусі 1424 палітвязні. Спіс няпоўны: праваабаронцы правяраюць кожную справу на адпаведнасць азначэнню «палітычны зняволены» і не заўсёды паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам.

Алесь Бяляцкі – заснавальнік і нязменны старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) з 2007 да 2016 гг. Яго затрымалі 14 ліпеня 2021 года ў межах маштабнай атакі спецслужбаў на праваабарончую супольнасць Беларусі. Спачатку яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і арт. 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў»), але цяпер яму выстаўленыя іншыя абвінавачанні паводле арт. 228 КК («Кантрабанда») і ч. 2 арт. 342 КК («Фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Бяляцкага ўсё яшчэ не судзілі, а толькі працягвалі тэрмін утрымання пад вартаю. Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Hавiны
«Сігнал Лукашэнку і Пуціну». Каму разам з Бяляцкім далі Нобэлеўскую прэмію міру
2022.10.07 18:47

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў