«Мы бачым вялікія выпрабаванні, праз якія вы праходзіце». Амбасадар Польшчы звярнуўся да беларусаў


Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі выказаў салідарнасць з імкненнем беларускага народу да пабудовы свабоднай краіны.

«Паважаныя беларускія сябры, святкуючы незалежнасць Польшчы, мы разумеем, якое фундаментальнае значэнне мае ўласная незалежная Радзіма. Мы бачым вялікія выпрабаванні, праз якія вы праходзіце, і мы салідарныя з вамі ў вашым імкненні да пабудовы свабоднай дэмакратычнай беларускай дзяржавы», – заявіў ён.

У сваім звароце ён таксама згадаў актывістаў Саюзу палякаў Беларусі, якія трапілі пад рэпрэсіі, – Анджэліку Борыс і Анджэя Пачобута.

Польшча адзначае 11 лістапада нацыянальнае свята – Дзень незалежнасці, у гонар аднаўлення незалежнай дзяржавы ў 1918 годзе. У прамове на ўрачыстай цырымоніі ў цэнтры Варшавы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, сярод іншага, згадаў Беларусь, калі звяртаўся да госця – прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы:

«Літва і Польшча разам, суверэнныя, незалежныя, гордыя, моцныя, – казаў Дуда ў вітанні Наўседу. – Гэта ўмацаванне бяспекі нашай часткі Еўропы. Я веру, што мы разам тут – краіны Балтыі, чальцы NATO, я веру, што ёсць нашы саюзнікі з поўдня, я веру, што духам з намі сёння многія сябры з Украіны, а таксама нашыя сябры і суседзі з Беларусі, з глыбокім жаданнем свабоднай і суверэннай дзяржавы».

Hавiны
Анджэліка Борыс і Анджэй Пачобут сталі лаўрэатамі «оскараў» польскай дыяспары
2022.11.10 17:38

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў