У Еўразвязе прапанавалі вывезці мігрантаў з беларуска-польскай мяжы праз аэрапорт у Горадні


Еўразвяз патэнцыйна можа падтрымаць рэпатрыяцыю мігрантаў фінансава.

Два дыпламаты расказалі агенцтву «Reuters» пра дыскусію амбасадараў Еўразвязу наконт сітуацыі на межах Беларусі з Польшчай і Літвою. На закрытым паседжанні 10 лістапада абмяркоўвалі не толькі пяты пакет санкцыяў.

Амбасадары разглядаюць перамовы з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў і Беларуссю пра рэпатрыяцыю мігрантаў праз беларускі аэрапорт у Горадні, магчыма, з фінансаваю дапамогай Еўразвязу, заявілі дыпламаты.

Паводле суразмоўцаў агенцтва, як толькі будзе прыняты пяты пакет санкцыяў Еўразвязу, пачнецца праца над шостым. Санкцыі цяпер абмяркоўвалі ў тым ліку супраць Менскага аэрапорту ды ягоных наземных аператараў.

Hавiны
Лукашэнка прыгразіў спыніць пастаўкі газу ў Еўропу, запрасіць расейскія бамбавальнікі
2021.11.11 13:42

Ці пагодзіцца на эвакуацыю мігрантаў беларускі бок, невядома. Мігранты неаднаразова заяўлялі, што беларускія сілавікі не выпускалі іх з памежжа і зганялі да мяжы.

Гарадзенскі аэрапорт цяпер практычна не прымае самалётаў. У раскладзе на бліжэйшы час – хіба адзін рэйс на Маскву самалётам «Embraer 190», здольным перавозіць не больш за 118 пасажыраў. Але ў тэорыі аэрапорт можа прымаць і буйнейшыя самалёты, у тым ліку «Boeing 737».

Hавiны
Лукашэнка прыгразіў спыніць пастаўкі газу ў Еўропу, запрасіць расейскія бамбавальнікі
2021.11.11 13:42

АА belsat.eu

Стужка навінаў