Мянчанцы далі 10 содняў арышту за налепку з Пагоняй. Паскардзіўся «неабыякавы грамадзянін»


За налепку на машыне з выявай Пагоні, герб з якой прызнаны гістарычнай каштоўнасцю, жанчыне далі содні арышту, паведамляюць праваабаронцы.

У судзе Савецкага раёна 10 лістапада разглядзелі справу мянчанцы Аксаны Зыбінай. 53-гадовую жанчыну затрымалі 9 лістапада за налепку з Пагоняй на багажніку яе аўтамабіля, які яна звычайна паркуе каля Савецкага РУУСа.

Мянчанка Аксана Зыбіна.
Фота: viasnanazirae / Telegram

У той дзень ёй патэлефанавалі супрацоўнікі ДАІ і прапанавалі падысці да сваёй машыны. Пад час суда стала вядома, што затрыманне адбылося па скарзе «неабыякавага грамадзяніна», які паведаміў пра налепку ў «інфармацыйны чат-бот 102».

На судзе Аксана пагадзілася, што на машыне была налепка з гербам, але яна не бачыць у гэтым правапарушэння. Па яе словах, Пагоню яна наляпіла яшчэ ў 2018 годзе да стагоддзя БНР. Жанчына растлумачыла, што вельмі любіць Беларусь і цікавіцца яе гісторыяй:

«Ніякія грамадска-палітычныя погляды налепкай я не выказвала, толькі любоў да Радзімы».

У выніку суддзя Сяргей Шаціла даў жанчыне 10 содняў па артыкуле 24.23 КаАП.

Hавiны
Затрымалі чэмпіёнку свету ў фрыстайле Аляксандру Раманоўскую
2021.11.11 11:25

АД, belsat.eu

Стужка навінаў