Амбасада Іраку ў РФ збіраецца арганізоўваць эвакуацыйныя рэйсы з Беларусі для грамадзянаў краіны


Для грамадзян Іраку, якія застраглі ў Беларусі, хочуць арганізаваць эвакуацыю праз амбасаду Іраку ў Расеі.

Інфармацыя пра гэта з’явілася на афіцыйнай старонцы амбасада Іраку ў Расейскай Федэрацыі. Для атрымання дапамогі прапануецца звязацца з амбасадай пазваніўшы праз нумар альбо напісаць на пошту.

Аднак якім чынам гэта будзе ажыццяўляцца да канца не зразумела, бо беларускія сілавікі не даюць мігрантам на мяжы вяртацца назад.

Hавiны
Бурэль: Міграцыйны крызіс распальваюць, каб адцягнуць увагу ад рэпрэсіяў у Беларусі
2021.11.11 11:12

Між тым у Еўразвязе прапанавалі вывезці мігрантаў з беларуска-польскай мяжы праз аэрапорт у Горадні.

Два дыпламаты расказалі пра дыскусію амбасадараў Еўразвязу наконт сітуацыі на межах Беларусі з Польшчай і Літвою. Акрамя пытанняў пятага пакету санкцый на закрытым паседжанні 10 лістапада амбасадары разглядзелі перамовы з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў і Беларуссю пра рэпатрыяцыю мігрантаў праз беларускі аэрапорт у Горадні, магчыма, з фінансаваю дапамогай Еўразвязу.

Аднак невядома, ці пагодзіцца на эвакуацыю беларускі бок. Мігранты неаднаразова заяўлялі, што беларускія сілавікі не выпускалі іх з памежжа і зганялі да мяжы.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў