Вясковец зрабіў арбалет і пагражаў ім сваёй сям'і. Але навошта, патлумачыць не здолеў


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць мужчыны, які зрабіў арбалет і пагражаў ім сваёй жа сямʼі.

36-гадовы жыхар адной з вёсак Дзятлаўскага раёну пагражаў забойствам жонцы і дзецям з выкарыстаннем зробленага ім арбалета. Інцыдэнт адбыўся 3 жніўня сёлета. Сілавікі прыйшлі да высновы, што арбалет – гэта зброя. Таму распачалі супраць мужчыны крымінальную справу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Вясковец не здолеў патлумачыць прычыну сваіх дзеянняў. Толькі сказаў, што зрабіў арбалет для асабістых мэтаў у лютым сёлета.

Hавiны
Заведзена больш за 10 крымінальных справаў паводле фактаў падвышэння цэнаў
2022.10.11 08:50

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў