Эканоміка скарачаецца, але чыноўнікі бачаць пазітыў


Намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч заявіў, што ў эканоміцы краіны захоўваецца перавага станоўчых трэндаў. Пры гэтым, паводле чыноўніка, ВУП працягвае скарачацца, піша БелТА.

Беларускія рублі.
Фота: Белсат

Па выніках першых дзевяці месяцаў сёлета тэмп росту эканомікі склаў 95,3 % ад паказнікаў адпаведнага перыяду мінулага года. Такім чынам ВУП Беларусі скараціўся на 4,7 %. Але падзенне ў верасні ў параўнанні з жніўнем сёлета зменшылася. Чыноўнікі бачаць у гэтым пазітыў.

«Значна падтрымалі станоўчыя трэнды рост ураджайнасці збожжавых, рапсу, эфектыўная праца хлебаробаў і, як вынік, павелічэнне выпуску прадукцыі АПК. Апераджальныя тэмпы нарыхтоўкі кармоў дадуць магчымасць цалкам забяспечыць сыравінаю жывёлагадоўлю, а насельніцтва – мясам, малаком ды іншымі прадуктамі. Гэта істотны ўнёсак у харчовую бяспеку краіны і новыя магчымасці для экспарту. Таксама мы чакаем павелічэння ўкладу прамысловасці ў эканамічны рост за кошт нарошчвання выпуску ў машынабудаванні, дрэваапрацоўванні, а таксама харчоў», – сказаў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч.

Чыноўнік пры гэтым адзначыў шэраг станоўчых момантаў, сярод якіх – рост рэнтабельнасці, станоўчае вонкавагандлёвае сальда. Але чыноўнік не дадаў, што насамрэч росту экспарту не адбываецца, а сальда вонкавага гандлю мае станоўчы момант праз скарачэнне імпарту.

Аналітыка
У рэпрэсіяў свая логіка, або Чаму для ўладаў Беларусі палітычная бяспека важнейшая за эканоміку
2022.10.11 12:53

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў