Святлана Алексіевіч: Нам патрэбная іншая філасофія, нам трэба вызваліцца ад тэмы крыві


У Берліне на фестывалі «Radar Ost» паказалі спектакль паводле раману Святланы Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі». Пасля прэм’еры нобэлеўская лаўрэатка падзялілася думкамі пра сітуацыю ў Беларусі, піша DW.com.

Падчас палітычнага тэатральнага фестывалю «Radar Ost» у Берліне паказалі спектакль паводле раману Святланы Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі». Пасля прэмʼеры беларуская пісьменніца распавяла, што часта апошнім часам чуе, як крытыкуюць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады за тое, што ў Беларусі пратэсты насілі выключна мірны характар.

«Нам патрэбна іншая філасофія, нам трэба вызваліцца ад тэмы крыві, якая навісае над намі», – кажа Святлана Алексіевіч.

Яна прызнаецца, што «разгубленая» і «не ўпэўненая», як і многія яе суайчыннікі – пад уражаннем бесперапынных рэпрэсій і арыштаў.

Нобэлеўская лаўрэатка таксама распавяла, што цяпер працуе над новай кнігай, якая будзе прысвечаная рэвалюцыі. Святлана Алексіевіч адзначае, што па аналогіі з яе раманам «У вайны не жаночы твар», ёй прапаноўваюць назваць новы праект «У рэвалюцыі – жаночы твар». Працу над сваёй новай кнігай яна разлічвае завяршыць да вясны.

Артыкулы
«Тэрарыст і злачынца». У нямецкім Нюрнбэргу абмеркавалі, як прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку і ягоных памагатых
2021.10.11 18:35

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў