На латвійскай мяжы зафіксавана самая вялікая колькасць мігрантаў


За 10 верасня 256 чалавек спрабавалі незаконна перайсці беларуска-латвійскую мяжу, паведамляе памежная служба Латвіі. Гэта рэкорд за ўвесь час. Усяго з пачатку года такіх спробаў было 7856, дадаюць у ведамстве.

Латвійская мяжа.
Фота: rs.gov.lv

Латвійскія памежнікі перадаюць, што ў канцы мінулага тыдня перадухілілі 472 спробы незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы. Двум людзям дазволілі перасячы мяжу па гуманітарных прычынах. Так, у мінулую сераду памежнікі перадухілілі 146 спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы, у чацвер – 173, у пятніцу – 115, у суботу – 101, у нядзелю – 256.

У сувязі з гэтым намеснік міністра МУС Літвы Арналдас Абрамавічус заявіў, што 20 літоўскіх памежнікаў адправяцца на дапамогу Латвіі, якая сутыкаецца з рэкорднымі патокамі мігрантаў, што спрабуюць нелегальна перайсці беларуска-латвійскую мяжу.

Між тым, за апошнія тыдні ў Літве фіксуецца мінімальная колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы.

У гэтым годзе супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы не дапусцілі пранікненне ў Літву ў агульнай складанасці 1,6 тысяч мігрантаў з Беларусі, якія спрабавалі незаконна трапіць у краіну. У 2022 годзе літоўскія пагранічнікі разгарнулі 11,2 тысяч такіх асобаў.

Таксама колькасць мігрантаў зменшылася і на беларуска-польскай мяжы, але ўзраслі правакацыі ў памежных раёнах. Так, 10 верасня, Памежная служба Польшчы паведаміла пра чарговы інцыдэнт на польска-беларускай мяжы. Група з 7 чалавек, апранутых у беларускую форму і маскі, закідалі польскі патруль камянямі. У нападнікаў таксама былі рагаткі і ліхтарыкі, якімі яны спрабавалі зляпіць палякаў. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Падобныя выпадкі здараюцца рэгулярна.

Усяго з пачатку 2023 года краіны Еўразвязу перадухілілі 30146 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі.

Каментар
Памежная служба Польшчы: Беларускія памежнікі ў форме закідалі польскіх камянямі
2023.08.28 18:13

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў