Суд пакараў рэпера годам калоніі за песню пра Лукашэнка


Рэпер Яўген Пятроў у судзе.
Фота: «Гомельская вясна»

Суддзя Добрушскага раёну Святлана Лук’янава пакарала 1 годам калоніі агульнага рэжыму рэпера Яўгена Пятрова за абразу Лукашэнкі, паведамляе «Гомельская вясна».

Абразу следчыя знайшлі ў песні аўтарства маладзёна.

Яўген Пятроў віны не прызнаў, бо ў песні, якую ён напісаў летась падчас выбарнай кампаніі, не было абразы, бо пасля абразлівага слова стаяў пытальнік, а значыць, ён проста ставіў пытанне наконт разумовых здольнасцяў кіраўніка Беларусі.

Яўген – грамадзянін Расеі і пасля адбыцця пакарання будзе дэпартаваны з тэрыторыі Беларусі.

Ці будзе маладзён падаваць апеляцыю на рашэнне раённага суду невядома, бо падчас працэсу ён адмовіўся ад паслуг адваката.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў