Сайт папулярнай раней газеты ў Берасці прызналі «экстрэмісцкім»


Суд Ленінскага раёну Берасця прызнаў рэсурс папулярнага калісьці незалежнага выдання «Брэсцкі кур’ер» «экстрэмісцкімі матэрыяламі», піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Рэсурс “Брэсцскі кур’ер”. Скрыншот bk-brest.by

Улады ў Берасці прызналі інфармацыйную прадукцыю рэсурсу «Брэсцкі курʼер» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Адпаведнае рашэнне вынес суд Ленінскага раёну гораду.

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі Telegram-каналы і чаты «Вожык. Самиздат», «Bellа Fox», старонкі ў «Аднакласніках» «Хватит Бояться!», «Протесты в Беларуси», «Онлайн-платформа Голос», «Белсат Админ», Instagram-старонкі «bssf.tеam», «SOS by», Facebook-старонка «SYMPA», старонкі «Укантакце» «Мои Чашники», «Беларускае Радыё Рацыя».

Цяпер у Беларусі «экстрэмісцкімі» лічацца практычна ўсе незалежныя выданні. «Экстрэмізмам» улады называюць любую незалежную дзейнасць або погляды, што не супадаюць з афіцыйнай ідэалогіяй.

Абнаўляецца
Ціханоўская заклікала NATO даць надзею беларусам
2023.07.11 11:36

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў