«Не павінна быць ілюзіяў». Прэзідэнт Літвы назваў Беларусь губерняй Расеі


Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа 11 ліпеня падчас саміту NATO ў Вільні падкрэсліў небяспеку, якая зыходзіць з боку рэжыму ў Беларусі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Фота: Robertas Dačkus / lrp.lt

Гітанас Наўседа адзначыў, што размаўляў пра Беларусь з прэзідэнтам ЗША Джо БайдэнамПаводле яго, Беларусь – гэта больш не незалежная дзяржава, а губерня Расеі.

«Беларусь сапраўды робіцца праблемаю. Не так, як гэта было ў 2020 годзе. У нас не павінна быць ніякіх ілюзіяў. Гэтая краіна больш не незалежная. Гэта яшчэ адна губерня Расейскай Федэрацыі. Беларуская тэрыторыя цалкам дасяжная для расейскіх войскаў, каб планаваць аперацыі супраць Украіны», – заявіў палітык.

Абнаўляецца
Ціханоўская заклікала NATO даць надзею беларусам
2023.07.11 11:36

Паводле Наўседы, размяшчэнне ў Беларусі тактычнай ядравай зброі – толькі пытанне часу. Працягваецца і выкарыстанне міграцыі.

«Усё гэта комплексна паказвае, што сітуацыя бяспекі ў нашым рэгіёне нестабільная і пагаршаецца», – сказаў прэзідэнт Літвы.

Ён спадзяецца, што пра Беларусь будзе размова на саміце.

Таксама Наўседа падкрэсліў, што неабходна ўзмацняць Сувальскі калідор, заціснуты паміж Беларуссю і Расеяй.

Абноўлена
Генеральны сакратар NATO: Ні вагнэраўцаў, ні ядравай зброі ў Беларусі няма
2023.07.11 12:28

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў