У Тайландзе знайшлі павешаным беларуса


Цела 26-гадовага беларуса з імем Аляксандр, які нечакана знік, знайшлі павешаным у Тайландзе. Пра гэта паведамляе Khaosod English.

Лес, у якім знайшлі павешаным беларуса.
Фота: khaosodenglish.com

Беларус знік 8 чэрвеня на востраве Пхукет. Знайшлі яго толькі 10 чэрвеня, калі сабака ягонага сябра прынёс з лесу чаравік зніклага. Сябар пачаў шукаць, пакуль не знайшоў беларуса павешаным на дрэве. Таму ён папрасіў мясцовых жыхароў дапамагчы яму выклікаць паліцыю.

Пры аглядзе цела ран не выяўлена. Пасля чаго паліцыя патэлефанавала ў амбасаду, каб паведаміць ягонай сям’і і аддаць цела для развітання.

Паводле сябра, памерлы пакутаваў на дэпрэсію. Праз гэта яго шпіталізавалі на два тыдні, і толькі 30 траўня выпісалі з лякарні. Перад знікненнем беларус сказаў, што ў яго дыярэя, і папрасіў адпачыць, але потым знік.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў