«Белсат» зрабіў інтэрактыўную мапу «Загадак беларускай гісторыі»

Хочаце дакрануцца да багатае гісторыі Беларусі? Нашая мапа падкажа, куды накіравацца і што шукаць. Магчыма, менавіта ў вашым родным горадзе схаваны ключ да разгадкі нейкае таямніцы!

 

 

Адкрыйце для сябе Беларусь з праграмаю «Загадкі беларускай гісторыі»! Мы падрыхтавалі інтэрактыўную мапу, якая дапаможа зарыентавацца ў падарожжах аўтара і вядоўцы праграмы Аляксандра Краўцэвіча.

Доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч за 6 гадоў зрабіў 229 выпускаў праграмы «Загадкі беларускай гісторыі» і наведаў сотню розных мясцінаў Беларусі. Даведайцеся, дзе і якія загадкі ён разгадваў.

Мы пазначылі маркерамі на мапе населеныя пункты, якія з’яўляюцца ў праграме. Калі клікнуць на такі маркер, то разгорнецца апісанне. У гэтым апісанні можна знайсці назву выдання, спасылку на відэафайл, кароткую анатацыю і вокладку выдання.

Звярніце ўвагу: на мапе мы адзначылі менавіта населеныя пункты, а не асобныя аб’екты. Напрыклад, калі ў выданні гаворка ідзе пра адрасы БНР у Горадні, то на мапе стаіць адзін маркер «Горадня», а не асобныя маркеры на кожным будынку, які мае дачыненне да БНР.

Таксама нагадаем, што Горадня, Менск і Полацк больш за дзясятак разоў траплялі ў праграму. Мапа не дазваляе дадаваць больш за 10 выяваў у апісанне аднаго маркера. Таму, напрыклад, у Горадні стаіць тры маркеры: «Горадня (пачатак)», «Горадня (працяг)», «Горадня (працяг працягу)».

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны