Брытанская выведка: у красавіку Мінабароны Расеі завербавала на вайну да 10 тысяч вязняў


З пачатку 2023 года Расея актывізавала прызыў на вайну асуджаных. Паводле брытанскай выведкі, толькі ў красавіку кантракты маглі заключыць да 10 тысячаў вязняў, піша ВВС.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Shutterstock

З лета 2022 года месцы зняволення былі галоўнай крыніцай навабранцаў для ПВК Вагнэра. Аднак у лютым 2023 года кампанія, хутчэй за ўсё, страціла доступ да расейскай пенітэнцыярнай сістэмы праз абвастрэнне варожасці з Міністэрствам абароны.

З дапамогай вербавання ў войска асуджаных Расея спрабуе пазбегнуць новай прымусовай мабілізацыі, што магла б стаць «вельмі непапулярнай сярод расейскай грамадскасці», зазначае брытанская выведка.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў