Жыхару Берасця прысудзілі 5 гадоў зняволення за каментары


Берасцейскі абласны суд прызнаў мужчыну вінаватым адразу па 5 артыкулах Крымінальнага кодэксу і пакараў 5 гадамі калоніі. Паводле «Медиазоны», яго імя – Аляксей Герман.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе Вярхоўнага суда, у сакавіку-красавіку 2022 года ён «размясціў у экстрэмісцкім чаце паведамленні, накіраваныя ў тым ліку на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве, дэстабілізацыю абстаноўкі ў Рэспублікі Беларусь».

Акрамя таго, мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён «размясціў негатыўныя паведамленні і каментары, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь, накіраваныя на прычыненне дзяржаўным і грамадскім інтарэсам істотнай шкоды, якія выяўляюцца ў падрыве аўтарытэту Рэспублікі Беларусь».

У выніку Аляксей Герман быў прызнаны вінаватым паводле пяці крымінальных артыкулаў: «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 артыкула 361-1 КК), «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), «распальванне сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абразу Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК).

Берасцейскі абласны суд прызначыў Аляксею Герману пакаранне ў выглядзе 5 гадоў зняволення ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму і штрафу на суму 8000 рублёў.

Hавiны
У Горадні за каментары затрымалі дырэктара агенцтва нерухомасці
2024.04.11 10:05

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў