Вярхоўная Рада Украіны ў цэлым ухваліла праект закон аб узмацненні мабілізацыі. Гэта надзвычай важны закон для абароны ад расейскай агрэсіі.
Як паведамляе ўкраінская служба BBC, у першым чытанні законапраект ухвалілі яшчэ 7 лютага. Аднак дэпутаты падалі да яго звыш за чатыры тысяч паправак, таму разгляд у профільным камітэце зацягнуўся амаль на два месяцы.
Узмацненне мабілізацыі, патрэбная, каб забяспечыць папаўненне ў украінскага войску, якое зазнала сур’ёзныя страты за два гады поўнамаштабнай вайны з Расея.
Новы закон разлічаны ў першую чаргу на тое, каб паставіць на ўлік усіх ваеннаабавязаных і абнавіць іх звесткі. Гэта павінна спрасціць для ўлады працэс мабілізацыі, паколькі ваенкаматы будуць мець актуальную інфармацыю аб патэнцыйных навабранцах.
Мужчыны ва ўзросце 18-60 гадоў абавязаныя самі на працягу 60 дзён абнавіць свае ўліковыя дадзеныя і атрымаць вайскова-уліковыя дакументы. То бок супрацоўнікам ваенкаматаў не трэба будзе «вылоўліваць» іх на вуліцах, як часта адбываецца цяпер ва Украіне. Таксама мужчыны павінны мець і насіць пры сабе вайскова-ўліковыя дакументы і прадʼяўляць іх на патрабаванне.
Замест тэрміновай службы закон уводзіць «базавую ваенную падрыхтоўку» для грамадзян. Яе можна прайсці падчас навучання ў ВНУ або ў трэнавальных цэнтрах ЗСУ. Такая падрыхтоўка распачнецца з 1 верасня 2025 года.
Тыя, хто ўхіляюцца ад мабілізацыі, будуць мець праблемы з законам. Напрыклад, прапануецца дазволіць праз суд пазбаўляць ухілістаў правоў кіроўцы. Іх таксама чакае істотнае павелічэнне штрафаў.
Для ўступлення ў сілу дакумент яшчэ мусіць падпісаць прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Глеб Нержын belsat.eu