На свабоду выйшла палітзняволеная Крысціна Чаранкова


Як паведамляе «Гомельская Вясна», 11 красавіка выйшла на волю вакалістка мазырскага гурта «VIKT(A)R xOi!», антыфашыстка Крысціна Чаранкова. Яна цалкам адбыла пакаранне.

Крысціна
Чаранкова. Крыніца:  prisoners.spring96

Крысціна Чаранкова была затрыманая 22 сакавіка 2022 году ў межах крымінальнай справы, якая была распачатая за некалькі допісаў Instagram супраць міліцэйскага гвалту і вайны ва Украіне. Крысціну Чаранкову абвінавацілі па частцы 1 артыкула 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы») Крымінальнага кодэксу і змясцілі ў СІЗА-3 г. Гомля. 11 красавіка 2022 г. праваабаронцы прызналі яе палітычнай зняволенай.

10 лістапада 2022 г. у Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Крысціны Чаранковай, а 16 лістапада суддзя Аляксей Хлышчанкоў вынес прысуд у выглядзе пазбаўлення волі на 2,5 гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Пакаранне Крысціна адбывала ў ПК № 4 г. Гомля.

17 лютага 2023 г. Міністэрства ўнутраных спраў унесла палітзняволеную ў спіс «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Hавiны
Музыцы і антыфашыстцы Крысціне Чаранковай прысудзілі 2,5 года калоніі за выказванні аб сілавіках
2022.11.16 11:54

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў