На пасаду галоўнага трэнера хакейнага «Дынама» і зборнай Беларусі прызначылі расейца


Галоўным трэнерам хакейнага «Дынама» (Менск) і трэнерам зборнай Беларусі будзе 56-гадовы расеец Дзмітрый Квартальнаў, паведамляе прэс-служба клубу. Кантракт з ім заключылі на год.

Дзмітрый Квартальнаў. 
Фота: ak-bars.ru

Апошнім клубам Дзмітрыя Квартальнава быў казанскі «Ак Барс». У сакавіку 2022 года трэнер пайшоў у працяглы адпачынак. Раней спецыяліст працаваў з клубамі «Северсталь», «Сібір», «Лакаматыў» і ЦСКА. З апошнімі Квартальнаў зрабіўся чэмпіёнам Расеі ў сезоне 2014/15, а таксама тройчы выгульваў Кубак кантыненту (2014/15, 2015/16 і 2016/17).

Раней паведамлялася, што Квартальнаў запытвае 60 мільёнаў расейскіх рублёў (больш за 778 тысяч долараў) у магчымых працадаўцаў. Аднак пра ўмовы дамовы з менскім клубам не паведамляецца. Квартальнаў будзе для «Дынама» першым расейцам на пасадзе галоўнага трэнера.

Учора, 10 красавіка, паведамілі пра сыход галоўнага трэнера «зуброў» Крэйга Ўудкрафта. Ён таксама пакінуў пасаду галоўнага трэнера ў зборнай Беларусі.

Hавiны
Галоўны трэнер менскага хакейнага клубу «Дынама» пакідае сваю пасаду
2023.04.10 11:14

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў