Кіраўнік МЗС Беларусі наведвае з візітам Вугоршчыну


Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Алейнік наведвае з афіцыйным візітам Вугоршчыну. 12 красавіка адбудзецца яго сустрэча з вугорскім калегам, паведамляе МЗС Беларусі ў сваім Twitter.

Міністр Сяргей Алейнік з дэлегацыяй у Вугоршчыне.
Фота: МЗС / Twitter

12 красавіка ў Будапэшце адбудзецца сустрэча міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Алейніка з міністрам замежных справаў і вонкавага гандлю Вугоршчыны Пэтэрам Сіярта. Запланаванае паседжанне міжурадавай камісіі па эканамічнай супрацы.

Паведамляецца, што беларускі міністр ужо прыбыў у Будапэшт. Праўда, Пэтэр Сіярта 11 красавіка з візітам у Маскве.

13 лютага сёлета вугорскі міністр замежных справаў і замежнага гандлю Петэр Сіярта наведваў Менск, дзе сустракаўся з Сяргеем Алейнікам. Дыплатаматы абмеркавалі «далейшае ўзаемавыгаднае развіццё міждзяржаўных стасункаў».

Адносна планаў візіту ў Менск Сіярта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што «вайна ва Украіне становіцца ўсё больш жорсткай, больш людзей гіне ў выніку баявых дзеянняў. Цяпер трэба ўратаваць чалавечыя жыцці, і гэта можна зрабіць толькі з мірам».

Hавiны
У Менску праходзяць перамовы кіраўнікоў МЗС падсанкцыйнай Беларусі і Вугоршчыны
2023.02.13 16:11

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў