БПЦ забараніла служыць святарам Георгію Рою і Аляксандру Кухту


Мітрапаліт Беларускай праваслаўнай царквы Веніямін забараніў служыць святару Аляксандру Кухту і Георгію Рою. Забарона накладзеная на падставе канонаў Святой Царквы ў сувязі з пераходам святароў у юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхату.

Аляксандр Кухта. 
Фота: Батюшка онлайн / Вконтакте

Вядома, што 30-гадовы іерэй Аляксандр Кухта, які вёў папулярны праваслаўны канал «Батюшка ответит» (каля 48 тысяч падпісантаў), а таксама 44-гадовы протаіерэй Георгій Рой з Горадні вымушаныя былі з’ехаць у Літву праз пераслед уладамі Беларусі.

У Літве святары звярнуліся да Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея з просьбай прыняць іх пад сваю юрысдыкцыю. Яны заявілі, што з меркаванняў сумлення не могуць заставацца ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату. На мінулым тыдні ім ухвалілі прашэнне аб пераходзе ва Усяленскі патрыярхат.

Протаіерэй Георгій Рой. Вільня, Літва. 7 красавіка 2023 года. Скрыншот: Белсат

Яны абодва ў 2020 годзе асудзілі фальсіфікацыю выбараў і масавыя рэпрэсіі, а ў 2022-м – вайну ва Украіне.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў