Людзі нясуць кветкі к мемарыялу трагедыі на метро «Кастрычніцкая». Кіроўцы машын сігналяць у знак салідарнасці


У Беларусі сёння трагічная дата – дзесяць гадоў пасля тэракту ў менскім метро, які адбыўся 11 красавіка 2011 году. У той дзень у выніку выбуху на платформе метро загінула 15 чалавек, каля 400 пацярпелых. Сёння вакол мемарыялу памяці ахвяр тэракту на выхадзе са станцыі метро «Кастрычніцкая» стаяць людзі, каб ушанаваць памяць загінулых і ўзгадаць трагічную падзею.

У Беларусі згадваюць ахвяраў тэракту ў менскім метро на станцыі «Кастрычніцкая», які адбыўся 10 гадоў таму. Менск, Беларусь. 11 красавіка 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская
Фота: Агата Квяткоўская
Фота: Агата Квяткоўская

Многія з людзей прыносяць кветкі на месца мемарыялу, іх колькасць усё расце. Вакол самога помніка, з двух яго бакоў, нясуць вахту дзве супрацоўніцы метрапалітэну, якія перыядычна змяняюцца: штогод ля знаку «Рака жыцця» выстаўляецца Ганаровая варта з ліку работнікаў метро.

Ганаровая варта.
Фота: Менскі метрапалітэн
Фота: Агата Квяткоўская
Фота: Агата Квяткоўская

Вакол месца памяці заўважаны патруль міліцыі. У самым метро на ўваходзе таксама двое патрульных.

Машыны, які пераязджаюць міма станцыі метро «Кастрычніцкая» час ад часу сігналяць.

Фота: Агата Квяткоўская
Фота: Агата Квяткоўская
Фота: Агата Квяткоўская
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

АД, belsat.eu

Стужка навінаў