Сёння Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг новых прызначэнняў у сілавых структурах. Акрамя Следчага камітэту, новых кіраўнікоў атрымалі Міністэрства надзвычайных справаў і Генеральны штаб Узброеных сілаў, піша БелТА.
Гэтак, новым кіраўніком МНС стаў Вадзім Сіняўскі. Раней генерал-маёр узначальваў гарадзенскую абласную міліцыю.
А Генштаб узначаліў Віктар Гулевіч. Ён раней кіраваў Заходнім аператыўным камандаваннем Узброеных сілаў.
Таксама Аляксандр Лукашэнка прызначыў намеснікаў у розныя міністэрствы, узгадніў кандыдатуры кіраўнікоў рознага ўзроўню і новых рэктараў у некалькіх універсітэтах.
ЯП belsat.eu