Расея ўчыніла масаваную атаку Украіны з выкарыстаннем дронаў-камікадзэ


У ноч на 11 лютага Расея запусціла па ўкраінскіх гарадах 45 дронаў-камікадзэ «Shahed-136/131».

Пажарныя ліквідуюць наступствы атакі дронаў-камікадзэ ў Мікалаеве.
Фота: Головне управління ДСНС України у Миколаївській області / Facebook

Як сцвярджаюць Паветраныя сілы ЗСУ, ударныя беспілотнікі расейцы запускалі з раёну Балаклавы і мысу Чаўда (Крым). 40 з 45 «Shahed-136/131» былі знішчаныя ўкраінскімі вайскоўцамі ў межах дзевяці абласцей.

Начальнік Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім паведаміў, што ў выніку траплення расейскага беспілотніка распачаўся пажар на тэрыторыі інфраструктурнага абʼекту, які быў аператыўна патушаны. Таксама пашкоджанні зазналі адміністратыўны будынак, жылы дом, аўтамабіль і газаправод. Адзін чалавек атрымаў раненні сярэдняй цяжкасці.

Кіраўнік Днепрапятроўскай АДА Сяргей Лысак распавёў, што над тэрыторыяй Дняпроўскага раёну былі збіты два варожых беспілотніка. Падзенне абломкаў выклікала пажар. Атрымаў раненне 39-гадовы мужчына.

Улады Кіева паведамляюць, што сталіцу атакавалі з заходняга кірунку, паветраная трывога трывала каля 2 гадзінаў. Паводле папярэдніх звестак, у Кіеве абышлося без ахвяраў і руйнаванняў, усе беспілотнікі знішчылі яшчэ на подступах да гораду.

Абноўлена
Наступствы масаванай паветранай атакі на Украіну: мінімум 5 чалавек загінулі
2024.02.07 12:19

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў