Беларусь і Расея пачалі ствараць аналаг «IKEA»


Беларусь і Ленінградская вобласць Расеі хочуць стварыць сваю «IKEA» замест шведскага арыгінала. Чыноўнікі выхваляюцца фурнітурай і «скрынкамі са знаёмымі інструкцыямі па зборцы мэблі». Пра гэта распавёў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка.

Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка ў Менску.
Фота: lenobl.ru

Каб зрабіць аналаг «IKEA» Ленвобласць і Беларусь хочуць «сабраць былых пастаўшчыкоў “IKEA” пад новым брэндам».

Аляксандр Драздзенка быў у Менску ў шоўруме «BYSPAN». Там канцэрн «Беллеспаперапрам»прэзентаваў узоры прадукцыі беларускіх мэблевых прадпрыемстваў, якія працавалі пад брэндам «IKEA».

«У Расеі і Беларусі ёсць рэальная магчымасць “сабраць” “IKEA” пад новым брэндам. Беларусы распавялі, што вырашылі адно з галоўных тэхналагічных пытанняў – цалкам замясцілі фурнітуру, у тым ліку праз пастаўкі дружалюбных дзяржаў. І на абмежаваны асартымент ужо выпусцілі ў продаж скрынкі са знаёмымі інструкцыямі па зборцы мэблі. Вялікай колькасці вытворчасцяў, якія працавалі “пад парасонам” “IKEA”, першапачаткова не хапала кампетэнцыяў у лагістыцы і гандлі. Але зборка камерцыйнай сістэмы ўжо пачалася. Ленвобласць удзельнічае», – распавёў Драздзенка.

У Беларусі крамаў «IKEA» не было, а ў Расеі яны былі зачыненыя пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў 2022 годзе.

Разбор
«IKEA» ці не «IKEA»? Кампанія з Наваполацку хоча заняць месца шведскага гіганта: у планах – адкрыць дзясяткі крамаў
2023.04.15 09:22

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў