У розных месцах Менску 11 лютага адбываюцца акцыі супраць правядзення ўладамі Усебеларускага народнага сходу.
Невядомыя запалілі бел-чырвона-белыя фаеры на вуліцы Прытыцкага ў Менску.
А на адным з будынкаў у квартале Лебядзіны, проста насупраць Драздоў, таксама выказалі пратэст супраць Усебеларускага народнага сходу.
На доме змясцілі надпіс «Враньё народу страны» («Хлусня народу краіны»), абрэвіятура якога супадае з расейскаю абрэвіятурай сходу – ВНС.
Між тым у менскай міліцыі зноў прыгразілі праціўнікам дзейнай улады, якія б хацелі пратэставаць падчас правядзення Усебеларускага народнага сходу. Пагражаюць у тым ліку ўжываннем зброі.
МГ, belsat.eu