Лукашэнка распавёў, якой будзе новая Канстытуцыя і калі можна абраць «новага Лукашэнку»


Лукашэнка на УНС.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 11 лютага на Усебеларускім народным сходзе, распавёў пра запланаваныя ім змены ў Канстытуцыі Беларусі.

«Пераразмеркаванне паўнамоцтваў будзе, прычым радыкальнае. Канстытуцыю новую, ужо трэцюю, мы падрыхтуем. Цягам года праект Канстытуцыі будзе гатовы, у пачатку наступнага года мы ўнясём новую Канстытуцыю на ўсеагульнае абмеркаванне, на рэферэндум», – сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён заявіў, што краіна павінна заставацца прэзідэнцкай і «без Лукашэнкі».

Hавiны
Лукашэнка прызнаў, што на выбарах маглі быць фальсіфікацыі
2021.02.11 14:56

«Я сыду, не сёння дык заўтра. Прыйдуць іншыя людзі, яны ўжо грукаюць у дзверы. Я што, не разумею? Увесь сыр-бор быў праз асобу прэзідэнта. Я не выстаўляў сябе героем, калі бегаў з аўтаматам, я дзеяў рашуча. Я сваю краіну нікому не аддам», – сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён назваў умовы свайго сыходу з улады: «у краіне мір, парадак, ніякіх пратэставых дзеянняў, выказваць меркаванне ў межах закону».

«Калі складзецца так, што да ўлады прыйдуць «не тыя», то другім пунктам запішам, што ні адзін волас з прыхільнікаў цяперашняга прэзідэнта ўпасці не можа», – заявіў Лукашэнка.

Таму Усебеларускі народны сход павінен мець канстытуцыйныя паўнамоцтвы.

Агулам, дадаў Лукашэнка, «прыйдзе час – і выберыце новага Лукашэнку ці кагосьці там яшчэ».

Hавiны
На УНС зацвердзяць камісію для зменаў Канстытуцыі? Апублікаваны праект рэзалюцыі сходу
2021.02.11 13:54

Telegram-канал расейскага выдання РБК апублікаваў здымкі рэзалюцыі, якую, як заяўляюць, прымуць у другі дзень Усебеларускага народнага сходу.

Паводле праекту, дэлегатам УНС прапануюць прагаласаваць за наданне сходу заканадаўчага статусу як «найвышэйшай формы народнага прадстаўніцтва», а да канца года распрацуюць прапановы для змены Канстытуцыі.

Hавiны
Аналітык: Прамова Лукашэнкі на УНС – гэта прамова расейскага генерал-губернатара
2021.02.11 13:31

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў