Беларусь накіравала Латвіі запыт на экстрадыцыю Валера Цапкалы


Беларусь накіравала кампетэнтным органам Латвіі запыт на выдачу былога кандыдата на прэзідэнцкую пасад Валера Цапкалы. Пра гэта пішуць РИА «Новости» са спасылкай на кіраўніка Следчага камітэта Івана Наскевіча.

«Вядома, усё адпраўлена. Усе дакументы адпраўленыя ва ўстаноўленым парадка праз Генеральную пракуратуру, і мы чакаем адказу як ад польскага боку (меркавана, гаворка ідзе пра Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча – «Белсат».), так і латвійскага», – сказаў Іван Наскевіч.

Раней стала вядома, што Следчы камітэт накіраваў у Генпракуратуру дакументы аб іныцыяванні пытання экстрадыцыі Валера Цапкалы перад Латвіяй. Латвійскі міністр замежных спраў Эдгарс Рынкевічс заявіў, што гэткі запыт мае быць адхілены. Пры гэтым ён адзначыў: у адпаведнасці з заканадаўствам рашэнне прымаецца кампетэнтнымі праваахоўнымі органамі, улічваючы ўсе аспекты справы.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў