Больш за 2 000 палітычных арыштаў. Праваабаронцы падвялі вынікі 2023 году


Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясны», агулам за 2023 год з палітычным адміністратыўным пераследам сутыкнуліся не менш за 6 386 чалавек, з якіх амаль 4 500 у выніку асудзілі.

Статыстыка палітычна матываванага адміністратыўнага пераследу ў 2023 годзе. Крыніца: spring96.org

Найбольшую колькасць рэпрэсіzo праваабаронцы зафіксавалі ў Менску і Менскай вобласці – 1 535 чалавек. Наступнымі ідуць Гомельская і Гарадзенская вобласці – 1 345 і 1 023 чалавекі.

Паводле праваабаронцаў, летась па ўсёй краіне адбылося як мінімум 4 466 судоў паводле «палітычных» артыкулаў. Беларускія суды прызначылі не менш за 1 822 штрафы на агульную суму ў 1 524 492 рублі (амаль $ 466 тысяч) і мінімум 2 005 арыштаў. Агулам у ізалятарах беларусы адбылі мінімум 22 988 содняў (амаль 64 гады на ўсіх).

ПЦ «Вясна» падкрэслівае, што арыштаваных па адміністратыўных справах па-ранейшаму ўтрымліваюць у ізалятарах у нечалавечых умовах. Людзям не выдаюць сродкі гігіены, зменнага адзення, пасцельнай бялізны. Іх не выводзяць ні ў душ, ні на свежае паветра. У такіх умовах некаторых арыштаваных утрымліваюць па некалькі месяцаў запар.

Пры гэтым камеры ўвесь гэты час застаюцца перапоўненымі. Таму людзі вымушаны спаць на падлозе, пад ложкамі, на лаўцы і нават на стале. У якасці дадатковага ціску ў камеры падсаджваюць бяздомных людзей. Ноччу і днём бесперапынна гарыць святло.

Для затрыманых не прымаюць перадачы са зменнай бялізнай, сродкамі гігіены і лекамі, а мыла і туалетную паперу ім прыходзіцца часам выпрошваць у адміністрацыі па некалькі дзён. Цёплай вады ў камерах звычайна няма, а тую, што цячэ з-пад крана, вельмі не рэкамендуецца піць.

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што рэальныя масштабы рэпрэсіяў могуць быць значна большымі, бо праз запалоханасць грамадства людзі не заўсёды хочуць распавядаць пра пераслед.

Hавiны
Статус тэрарыстаў і амаль 90 гадоў пакарання: рэпрэсіі супраць беларускіх журналістаў за год
2023.12.28 12:03

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў