Тры гады «хіміі» тэатральнаму гукааператару, тры месяцы гаўптвахты салдату. Рэпрэсіі за 11 студзеня


У Беларусі ні на дзень не спыняецца палітычны пераслед: затрыманні, ператрусы, суды і прысуды. «Белсат» пераказвае, што адбылося за адзін толькі дзень 11 студзеня.

Парады
Не спыняюцца затрыманні за падпіскі і каментары. Юрыст раіць, што рабіць, калі па вас прыйшлі
2022.01.11 14:38

23-гадовага гукааператара Тэатру юнага гледача Кірыла Салеева асудзілі на 3 гады калоніі-пасялення (фактычна, «хімія») за «арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК РБ), піша Беларуская рада культуры. Яго затрымалі 14 верасня 2021 года, абвінавацілі ва ўдзеле ў маршах 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года, суддзя Наталля Бугук прызнала яго вінаватым, але адпусціла дамоў да набыцця прысудам моцы. У асобную справу вылучаная позва «Менсктрансу» на 96 860 руб. 46 кап.

Hавiны
Яшчэ аднаго палітвязня перавялі на «хатнюю хімію»
2022.01.11 12:45

Салдата тэрміновай службы Антона Бароўскага асудзілі на тры месяцы гаўптвахты вайсковай камендатуры паводле той жа ч. 1 арт. 342 КК РБ, піша «Вясна». Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах 10 і 11 жніўня на праспекце Пераможцаў у Менску, у выхадзе на дарогу і блакаванні руху машынаў. Суддзя Алена Капцэвіч прызнала доказамі ягонай віны здымкі з ягонай старонкі ў сацсетцы.

Артыкулы
«Прызначылі адказнай за добры настрой». Ірына Слаўнікава распавяла пра перабыванне ў СІЗА
2022.01.11 14:36

Перадалі ў пракуратуру крымінальную справу супраць Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка, Акіхіра Гаеўскага-Ханады, Аляксандра Францкевіча, Аляксея Галаўко, Аляксандра Казлянка, Паўла Шпетнага, Мікіты Дранца, Андрэя Марача і Данілы Чуля, паведаміў Следчы камітэт. Іх вінавацяць паводле 10 крымінальных артыкулаў, ад «Злоснага хуліганства» і «Апаганьвання будынкаў» да «Стварэння злачыннай арганізацыі» і «Заклікаў да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы».

Hавiны
СК назбіраў на анархістаў справу за 15 гадоў і на 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу
2022.01.11 10:22

Адбыў пакаранне і выйшаў на волю палітвязень Васіль Пілец, пішуць праваабаронцы «Вясны». Яго асудзілі за «Хуліганства» (арт. 339 КК РБ) спачатку на «хатнюю хімію», але пасля пратэсту пракурора – на год «хіміі». Справа тычылася таго, што ў снежні 2020 года ён штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Лукашэнкі, калі тыя зафарбоўвалі выяву бел-чырвона-белага сцяга. Пакаранне ён адбываў у ваўкавыскай папраўчай установе адкрытага тыпу № 29.

У вёсцы Ткачы Пружанскага раёну зноў затрымалі актывістку Алену Гнаўк. Прычыны затрымання невядомыя, але перад гэтым яна пісала ў Viber: калі не выйдзе на сувязь, то яе затрымалі «за ўмовы адбывання пакарання ў межах апошняй адміністратыўнай справы за мяхі на плоце» (раней яе затрымлівалі за штосьці, што выглядала як ручнікі, развешанае на плоце «па схеме БЧБ»). Пазней сваякі пацвердзілі: яна атрымала 15 дзён арышту за «парушэнне парадку адбывання пакарання», да 25 студзеня яна будзе ў Пружанскім ІЧУ. Увесну 2021 года Алене Гнаўк прысудзілі два гады «хатняй хіміі» па «карагоднай справе» за нібыта «Арганізацыю і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», летам-2021 дадалі яшчэ год «хатняй хіміі» за «Абразу прэзідэнта».

Артыкулы
З палітычных прычынаў улады не дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў дзвюх лыжніц
2022.01.11 15:04

АА, АС belsat.eu

Стужка навінаў