Такаеў звінаваціў Назарбаева ў з’яўленні алігархату і сказаў, што трэба дзяліцца


Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў 11 студзеня падчас выступу ў парламенце згадаў былога кіраўніка краіны Нурсултана Назарбаева, які не з’яўляўся на публіцы з 28 снежня. Зрабіў гэта не ў вельмі станоўчым кантэксце.

«Дзякуючы першаму прэзідэнту – елбасы, у краіне з’явілася група вельмі прыбытковых кампаніяў і праслойка людзей, багатых нават паводле міжнародных мерак», – сказаў Такаеў, перадае радыё «Азаттык».

Нурсултан Назарбаеў і Касым-Жамарт Такаеў.
Фота: rg.ru

Паводле яго, найбольшыя выгады ад эканамічнага росту атрымалі «фінансавыя алігархічныя групы», а алігаполіі сурʼёзна абмежавалі развіццё вольнага рынку і знізілі канкурэнтназдольнасць краіны.

Hавiны
Такаеў заявіў пра завяршэнне місіі АДКБ у Казахстане
2022.01.11 08:56

Такаеў заявіў, што горнарудны і нафтагазавы сектары, якія, паводле радыё «Азаттык» застаюцца ў руках блізкіх сваякоў і набліжаных Назарбаева, павінны дзяліцца з дзяржавай часткай прыбытку. А пракуратура, Мінфін і іншыя дзяржорганы, паводле яго, мусяць «навесці парадак» на мытні, асабліва на мяжы з Кітаем, дзе плынь тавараў таксама кантралююць сваякі экс-прэзідэнта.

Апроч таго, Такаеў абрынуўся з крытыкай на кампанію «Аператар РОП», якая спаганяе ўтылізацыйны збор і якую звязваюць з Аліёй Назарбаевай, малодшай дачкой былога прэзідэнта.

Дзе Назарбаеў і ці жывы ён увогуле, дагэтуль невядома.

Hавiны
Прэс-сакратар Назарбаева паведаміў, што ён сам перадаў пасаду кіраўніка Савету бяспекі Казахстана Такаеву
2022.01.09 09:36

МГ belsat.eu

Стужка навінаў