Вынікі пошуку для:

Аўтар мэмаў пра любоў да памідораў: Густы пасля адседкі ў мяне ніяк не змяніліся

Анатоль Шалковіч, якога вызвалілі пасля 60 содняў адміністратыўнага арышту, вяртаецца да жыцця. Мужчына пасля таго як выйшаў на волю, распавёў «Белсату» пра ўмовы ўтрымання і арышт, а таксама пра тое, што яго густы за час арышту не змяніліся.

Анатоль Шалковіч. Фота: Сяргей Баранаў / facebook

Анатоль Шалковіч адседзеў за кратамі 60 дзён. 65-гадовага мужчыну чатыры разы пасля заканчэння тэрміну ўтрымання судзілі і прысуджалі чарговыя 15 содняў арышту.

– Мяне арыштоўвалі за тое, што развешваў на дрэвах бел-чырвона-белыя сцягі. І вывесіў даволі шмат, яны здымалі, а я ізноў развешваў. За гэта і арыштавалі, прынамсі, за гэта судзілі.

– Наступныя суды таксама былі па гэтай жа справе?

– Усё за тое ж самае. Сцягаў сапраўды было даволі шмат. І недзе на 7-ы дзень адседкі да мяне прыйшоў следчы і сказаў, што мне дадуць 60 содняў, а потым вызваляць мяне.

– Якія ўмовы ўтрымання былі ў вас?

– Я б не стаў скардзіцца. Можа ўмовы і не вельмі добрыя, але мне было лепей, чым іншым, бо я ведаў, што мяне вызваляць праз 60 дзён. Прычым ведаў пра гэта адразу практычна. Я запытаў у следчага, ці могуць яны скараціць тэрмін, скасаваць некалькі пратаколаў. Але ў адказ прагучала, што гэта немагчыма. Так і атрымалася. Але яны стрымалі слова. А вось іншыя ж людзі сядзяць і не ведаюць, колькі ім сядзець за кратамі. А гэта найгорш.

Анаталь Шалковіч пасля 4-х прысудаў. Фота: Мария / Facebook

– Людзей масава кідаюць за краты. Што хочуць гэты дасягнуць, якая ў гэты логіка?

– Логікі ў дзеяннях сілавікоў мы так і не пабачылі. Складана сказаць, чым абумоўленыя іх паводзіны. Мы выказвалі за кратамі меркаванні, але дзе праўда – невядома. Але ў кожнага свая сітуацыя. Ёсць людзі, якіх затрымалі з іншых прычынаў, паводле іншых матываў.

– Як вы пачуваеце сябе пасля такога доўгага арышту?

– Адчуваю сябе проста цудоўна і фізічна і маральна.

– На працы таксама ўсё ў парадку?

– На працы нібыта ўсё добра. Сказалі, пакуль працуй. Пакуль не будзе ў дачыненні да мяне нейкіх указанняў, то я буду на працы. Ніякіх прэтэнзіяў да мяне няма. Тым больш, два месяцы вымушанага адпачынку цяпер спрыяюць таму, каб я папрацаваў.

– Як родныя перажылі час, пакуль выс трымалі за кратамі?

– Жонка перажывала. Ды ўсе турбаваліся, што тут казаць. Але перажылі. Добрага ў гэтым мала. Ніхто не скажа, што было прыемна і добра. Я так думаю, што мне там было прасцей, чым маім родным. Яны ж нічога не ведалі пра мяне, а гэта вельмі цяжка перажываць. Ніхто ж не перадае звестак.

Інжынер Анатоль Шалковіч падчас запісвання сілавікамі «пакаяльнага відэа». Мужчыну затрымалі 11 лістапада 2021 года і арыштавалі на 15 дзён, але ён не выйшаў на волю з-за паўторнага пратаколу. Скрыншот: МУС РБ

– Відэа з вашым удзелам, што апублікавалі міліцыянты, стала мэмам. Вы даведаліся пра гэта за кратамі?

Так, я пачуў пра гэта. Пасля адседкі 15 содняў у адной камеры, мяне перавялі ў іншую. Тады мне і сказалі ў камеры, што пазнаюць мяне. Было цікава.

– За час арышту густы ж не памяняліся ў вас?

– Не. Больш за тое, пашырыліся, бо ў камеры я сустракаўся з хлопцамі, якія вельмі пазітыўныя. Яны распавядалі пра розныя кулінарныя рэцэпты, якія вельмі хацелася б зрабіць самому.

– Як сёння ў нашай краіне не страціць пачуцця гумару?

– Усё кепскае рана ці позна завяршаецца. Трэба разумець, што калі мы ўсе не хочам жыць так, як жывем цяпер, то толькі ад нас залежыць, як мы будзем жыць далей. Я не заклікаю да нейкіх дзеянняў, але трэба данесці сваю пазіцыю, што так жыць мы не хочам. І я думаю, што ўлады таксама не хочуць жыць так далей, іх не задавальняе такая сітуацыя, мне падаецца. Іначай яны б не рабілі такіх высілкаў. Я вось толькі ўсяго развешваў сцягі, але мяне прыйшлі затрымліваць два працаўнікі КДБ і як мінімум яшчэ тры асобы з шчытамі і зброяй. Яшчэ адзін чалавек на машыне заблакаваў маё аўта. Выдаткоўваюцца проста вялізныя сродкі. А я ж не з’яўляюся тэрарыстам.

– Затрымалі менавіта ў ваш дзень народзінаў?

– Так, яны пазванілі, жонка адчыніла ім. Казаць, што яны ўламаліся ў кватэру нельга. Паводзілі яны сябе даволі карэктна. Ды і я нічога не хаваў, не супраціўляўся. Прыйшлі, дык а што тут хаваць?

Анатоля Шалковіча, які стварыў мэм пра любоў да памідораў, вызвалілі

ДК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны