Камуністы святкуюць гадавіну Вялікага Кастрычніка (фотарэпартаж)


Беларускія камуністы ўсклалі кветкі да помніка Уладзіміру Леніну на пл. Незалежнасці ў Менску. Агулам у акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку некалькі школьнікаў і студэнтаў.

Дата 7 лістапада ў Беларусі абвешчаная дзяржаўным святам і выходным днём. На сёння запланаваныя святочны канцэрт і сход камуністаў. На доме № 3 па вул. Леніна ўрачыста адкрыюць памятную табліцу, прысвечаную заснаванню першага ў Беларусі Савету рабочых і сельскіх дэпутатаў.

Гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі не ўсе ў Беларусі лічаць святам. Уначы з 6 на 7 лістапада актывісты «Маладога фронту» зладзілі «каціны пратэст» – аблілі валяр’янкай помнік Леніну на пл. Незалежнасці.

belsat.eu

Стужка навінаў