Віктар Ганчарэнка: Мы хацелі ад матчу з «Валенсіяй» большага


{movie}Віктар Ганчарэнка: хацелі ад матча большага|left|7100{/movie}«Усе хацелі большага, мы ў тым ліку, – заявіў Віктар Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння сустрэчы БАТЭ і «Валенсіі». – Быў цудоўны стадыён, які чакаў ад нас шмат чаго. Але вельмі шмат зрабілі памылак у цэнтры поля, якія на такім узроўні не даруюцца. Іспанцы стваралі моманты, якія рэалізоўваў Сальдада».

Ключавымі ў матчы трэнер БАТЭ лічыць два моманты: «У канцы першага тайму маглі згуляць лепш і не атрымаць голу, а перад другім голам не скарыстаў свой шанец Радзівонаў». Паводле Ганчарэнкі, каманда, якая адкрывае лік у матчы, разнявольваецца і перамагае ў 60–70 % выпадкаў. Забіты мяч развязаў рукі нападнікам «Валенсіі», і гэта абярнулася дадатковаю нагрузкаю на абарону БАТЭ, адзначыў ён. 23 кастрычніка БАТЭ прагуляла “Валенсіі” з лікам 0:3.

Адказваючы на пытанне, ці плануе ён штосьці змяніць перад матчам у Валенсіі 7 лістапада з улікам таго, што сапернік дасканала вывучыў БАТЭ, Ганчарэнка заявіў: «На тое трэнерскі штаб і патрэбны».

{movie}Апытанне: як вам гульня БАТЭ з “Валенсіяй”?|left|7102{/movie}Трэнер БАТЭ задаволены тым, што з «Валенсіяй» трэба сустрэцца яшчэ раз – выправіўшы памылкі пасля паразы.

Галоўны трэнер «Валенсіі» Маўрысьё Пэллегрына адзначыў, што ягоная каманда згуляла вельмі кампактна, ведаючы, што сіла суперніка – у контратацы. «Мы вельмі добра вывучылі БАТЭ. Нам было важна абараніць сваю браму і выкарыстаць свае шанцы ў нападзе. Мы асцярожна згулялі ззаду і ўпэўнена – у цэнтры поля. У БАТЭ звычайна шмат перадачаў у цэнтры, і ў нас атрымалася з гэтым справіцца», – сказаў ён.

belsat.eu

Стужка навінаў