Зоркі ўкраінскага «X-Фактару», ездзілі з канцэртамі па аграгарадках


Салісткі магілёўскага гурта «Беатрыс» расказалі «Белсату» пра свой творчы шлях. {movie}”Беатрыс”: Мы выступалі ў аграгарадках|left|6906{/movie}

Удзельніцы трыа «Беатрыс» працуюць у Магілёўскай абласной філармоніі. Іх асноўны абавязак, як распавялі Алена Вярбіцкая і Вольга Грыгор’ева, – гэта паездкі з канцэртамі па вёсках і аграгарадках Магілёўскай вобласці. «Мы дорым людзям сваё мастацтва», – сказала адна з дзяўчат.

Калектыў спрабаваў рэалізавацца ў Беларусі, падаўшы заяўку на ўдзел ў адным з праектаў дзяржаўнага тэлебачання. Аднак, кажуць спявачкі, туды прабіцца ім не ўдалося. «Не маглі прайсці там кастынгу, бо мы – ужо зладжаны калектыў, а трэба было саступаць дарогу маладым», – патлумачыла Вольга Грыгор’ева.

Дзяўчаты вырашылі спрабаваць у іншым месцы. Паехаўшы ўва Украіну, яны вытрымалі шэраг кастынгаў праграмы «X-Фактар». У выніку на адборачным этапе шоу талентаў атрымалі авацыі публікі ды станоўчыя водгукі ўкраінскага журы.{movie}Народная песня ў выкананні гурта “Беатрыс”|left|6907{/movie}

Падчас наступнага этапу конкурсу дзяўчаты правялі некалькі дзён у адмысловым трэнінгавым лагеры, дзе удзельнікаў шоу правяралі на фізічную і псіхічную вынослівасць.

«Гэты этап быў неверагодна складаны. Мы такога не чакалі. Чатыры дні нам проста не давалі спаць, бо ўночы часта трэба было вучыць новыя песні, а здымкі трывалі практычна 24 гадзіны на содні», – расказала адна з салістак гурта «Беатрыс».

Дзяўчаты жартуюць, што ратаваліся ад стомленасці, спажываючы цукар. «Было так, што дзе станеш, так і засынаеш. Мы вырашылі ўмацоўваць мазгі глюкозаю», – згадваюць жыхаркі Магілёва. Іншыя ўдзельнікі праграмы глядзелі на іх як на дзівачак, але вакалісткі падкрэсліваюць, што цукар ім сапраўды дапамог.

Дзяўчаты прызнаюцца, што пасля выступу чакалі абуджэння цікавасці да іхнага калектыву, аднак не думалі, што папулярнасць будзе настолькі вялікая. «Мы задаволеныя, бо мы хацелі быць запатрабаванымі. Галоўнае, каб інтарэс да нас не затухаў, – шчыра сказалі спявачкі. – Наш поспех – гэта не падстава, каб уключыць зорку на ілбе і сказаць, што мы ўсяго дабіліся».

belsat.eu

Стужка навінаў