Затрымалі Франака Вячорку


Міліцыянты затрымалі моладзевага актывіста і супрацоўніка тэлеканалу “Белсат” Франака Вячорку.

Гэта адбылося 29 снежня ў Менску. Разам з Франакам Вячоркам затрымалі Антона Койпіша, Андруся Крэчку і дзяўчыну, прозвішча якой пакуль невядомае. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі 21 снежня.

Франак Вячорка быў адным з арганізатараў акцыі салідарнасці з арыштаванымі ў спецпрыёмніку на завулку Акрэсціна ў Менску. Пасля Маскоўскага РАУСу маладзёнаў адвезлі ў ізалятар на вул. Акрэсціна. Заўтра адбудуцца суды.

Стужка навінаў