10 содняў чэмпіёнцы Еўропы па муай-тай Аляксандры Сітнікавай


Чэмпіёнка Беларусі па тайскім боксе і К1, прызёрка чэмпіянатаў Еўропы па муай-тай Аляксандра Сітнікава пакараная 10 соднямі арышту, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Суд Цэнтральнага раёну сталіцы пакараў Аляксандру Сітнікаву 10 соднямі арышту па артыкуле 23.34. Чэмпіёнка Беларусі па тайскім боксе і К1, прызёрка чэмпіянатаў Еўропы па муай-тай Аляксандра Сітнікава пакараная за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

13 кастрычніка затрымалі чэмпіёнку Беларусі па тайскім боксе і К1, прызёрку чэмпіянатаў Еўропы па муай-тай Аляксандру Сітнікаву. Пра гэта паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

Ноч спартоўка правяла ў Цэнтральным РУУС Менску.

Нядаўна Аляксандра Сітнікава выклала ў Instagram пост, у якім выказала прыязнае стаўленне да беларускіх пратэстоўцаў:«Я неймаверна ганаруся нашымі людзьмі! Яны мудрыя, моцныя і неймаверна добрыя, столькі ўзаемадапамогі, і ўсё так культурна. І ўсё гэта, нягледзячы на страшную жорсткасць з боку ўраду! Жыве Беларусь!»

Нагадаем, што гэта не першы выпадак рэпрэсіяў у дачыненні беларускіх спартоўцаў. Раней за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі на 15 содняў быў арыштаваны вядомы трэнер па тайскім боксе Юрый Булат. За тое ж «правапарушэнне» 15 содняў арышту атрымала і баскетбалістка Алена Леўчанка.

АА belsat.eu

Стужка навінаў