Беларус Аляксей Аўдзеенка загінуў на бахмуцкім напрамку. Полк Каліноўскага расказаў, што вядома пра байца


Ужо 16-ы беларускі ваяр загінуў на вайне ва Украіне. Полк імя Кастуся Каліноўскага расказаў, што 4 снежня на бахмуцкім напрамку памёр Аляесей Аўдзеенка з пазыўным Якуб.

Беларус Аляксей Аўдзеенка з пазыўным Якуб, які ваяваў у складзе Збройных сілаў Украіны і загінуў 4 снежня 2022 года на бахмуцкім напрамку.
Фота: Полк Каліноўскага / Telegram

«З 2016 года Аляксей жыў ва Украіне, стаў добраахвотнікам Тактычнай групы «Беларусь» і хутка падпісаў кантракт з ЗСУ, – піша полк Каліноўскага. – Кіраўніцтва палка Каліноўскага выдатна яго ведала, хоць ён і не быў у нашым складзе. Аляксей удзельнічаў у баявых дзеяннях на Данбасе падчас Аперацыі Аб’яднаных Сілаў. З першых дзён поўнамаштабнай вайны прымаў актыўны ўдзел у абароне Украіны».

У сацыяльных сетках не ўдалося знайсці профіль ваяра, таксама пра яго не ўдалося знайсці згадак у навінах.

Полк Каліноўскага месяц таму развітаўся са сваім загінулым ваяром, імя якога не называлі. Раней загінулі яшчэ тры ваяры, імёны якіх не называлі. З 24 лютага ў баях ва Украіне загінулі Ілля Літвін Хрэнаў, Аляксей Тур Скобля, Зміцер Тэрор Апанасовіч, Зміцер Ганс Рубашэўскі, Канстанцін Фенікс Дзюбайла, Іван Брэст Марчук, Павел Волат, Аляксей Жнец Вешчавайлаў і Міхаіл Юнгер Шавельскі, якія ваявалі ў розных фармаваннях у складзе ЗСУ. Смерць Васіля Сябро Парфянкова, Вадзіма Папіка Шатрова і Васіля Атама Грудавіка афіцыйна не пацверджана.

Hавiны
ЗША не супраць украінскіх удараў па цэлях у Расеі. Галоўнае пра вайну ва Украіне на ранак 10 снежня
2022.12.10 12:14

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў