Памежны камітэт Беларусі паведамляе пра чацвярых збітых уцекачоў


Памежны камітэт Беларусі ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале распавядае, што ноччу 10 лістапада ў лагеры ўцекачоў на беларуска-польскай мяжы былі знойдзеныя чацвёра мужчын са слядамі фізічнага гвалту.

Збітыя мігранты, паводле беларускіх памежнікаў, – курды. Пацярпелыя нібыта распавялі, што іх затрымалі на тэрыторыі Польшчы. Мяркуючы па траўмах, польскія сілавікі з прымяненнем сілы выцеснілі мігрантаў за агароджу назад у Беларусь, робіць выснову Памежны камітэт.

Памежны камітэт Беларусі паведамляе пра збітых мігрантаў.
Фота: Памежны камітэт Беларусі/Telegram
Памежны камітэт Беларусі паведамляе пра збітых мігрантаў.
Фота: Памежны камітэт Беларусі/Telegram

У той жа час Польскае радыё Беласток паведамляе, што ўвечары 9 лістапада з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу трапілі дзве вялікія групы мігрантаў. У ваколіцах Крынак і Белавежы групы як мінімум з некалькіх дзясяткаў замежнікаў прарвалі агароджу.

Памежны камітэт Беларусі паведамляе пра збітых мігрантаў.
Фота: Памежны камітэт Беларусі/Telegram
Памежны камітэт Беларусі паведамляе пра збітых мігрантаў.
Фота: Памежны камітэт Беларусі/Telegram

Новага штурму мяжы мігрантамі польская паліцыя чакае 11 лістапада, на Дзень незалежнасці Польшчы. Прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер падкрэсліў, што зараз на польскай мяжы знаходзіцца ад 3000 да 4000 чалавек, а ў Беларусі не менш за некалькі тысяч чалавек гатовы перайсці польскую мяжу.

Памежны камітэт Беларусі паведамляе пра збітых мігрантаў.
Фота: Памежны камітэт Беларусі/Telegram

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў