Газаправод «Balticconnector» паміж Фінляндыяй і Эстоніяй перакрыты – магчымая дыверсія


Газаправод «Balticconnector», які які злучае фінскія і эстонскія газавыя сеткі, мог быць пашкоджаны ў выніку дыверсіі. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Вяйнямё Нійністэ.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Газаправод Balticconnector.
Фота: Elering

«Урон, які быў нанесены падводнай інфраструктуры, быў успрыняты сур’ёзна. Цалкам верагодна, што пашкоджанне газаправода і тэлекамунікацыйнага кабелю з’яўляецца вынікам знешняга ўздзеяння», – сказаў прэзідэнт Фінляндыі.

Таксама Саўлі Вяйнямё Нійністэ адзначыў, што прадстаўнікі краіны кантактуюць з саюзнікамі і партнёрамі па гэтым пытанні і што Енс Стольтэнбэрг падчас размовы заверыў, што NATO гатовая садзейнічаць у расследаванні.

Газаправод «Balticconnector» злучае фінскія і эстонскія газавыя сеткі. Крыніца: NEXTA Live

Паводле фінскага выдання «Iltalehti», ейныя крыніцы паведамляюць аб тым, што кіраўніцтва Фінляндыі ў якасці адной з версіяў разглядае тое, што за інцыдэнтам стаіць Расея.

8 кастрычніка на марскім газаправодзе «Balticconnector» было прыкмечанае незвычайнае падзенне ціску, што справакавала ўцечку газа. Дзякуючы таму, што клапаны былі адразу перакрытыя, уцечку ўдалося спыніць.

У той жа час на фоне інцыдэнту ў Еўропе рэзка павысіліся кошты на газ. Рост склад 12 %, або да 534 долараў за тысячу кубаметраў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў