Лік ахвяраў землятрусу ў Марока перавысіў 2 тысячы


Лік ахвяраў землятрусу ў Марока дасягнуў 2012. 2059 чалавек пацярпелі, з іх 1404 знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляе «Reuters» са спасылкаю на ўлады. МЗС Беларусі другія содні не паведамляе, ці маюцца беларусы сярод загінулых і параненых.

Мужчына каля свайго пашкоджанага дому ў Маракешы, Марока. 9 верасня 2023 года.
Фота: Saouri Aissa / Xinhua News Agency / Forum

Магнітуда падземных штуршкоў склала 6,8. Эпіцэнтр знаходзіўся ў 70 км на паўднёвы захад ад Маракеша.

Больш за ўсё людзей загінулі ў цяжкадаступных горных раёнах Высокага Атласа, у Маракешы і пяці правінцыях вакол эпіцэнтра землятрусу. У раёне Асні пашкоджаныя амаль усе дамы, жыхарам давялося начаваць на вуліцы. Людзям не стае харчоў і іншых неабходных рэчаў. Наступствы землятрусу закранулі 300 тысячаў чалавек, падлічыла Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Паводле апошніх дадзеных уладаў, лік ахвяраў дасягнуў 2012, 2059 пацярпелі, з іх 1404 знаходзяцца ў крытычным стане.

Міністэрства замежных справаў Беларусі другія содні не паведамляе, ці маюцца беларусы сярод загінулых і параненых.

Трывае ратавальная аперацыя. У пацярпелыя раёны вязуць пітную ваду, харчы, намёты і коўдры, дадаецца ў паведамленні.

У краіне абвешчаная трохдзённая нацыянальная жалоба.

Гэта самы трагічны землятрус у Марока з 1960 года, калі загінулі найменей 12 тысячаў чалавек.

Абноўлена
Колькасць ахвяраў землятрусу ў Марока перавысіла тысячу чалавек
2023.09.09 21:32

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў