У Віцебску з ініцыятывы ўпраўлення юстыцыі ліквідавалі «Русскую общину»


Віцебскі абласны суд 3 жніўня сваім рашэннем ліквідаваў грамадскае аб’яднанне «Русская община». Пазоў у суд на арганізацыю, якая 20 гадоў актыўна прасоўвала на Віцебшчыне ідэалогію «рускага свету», падало галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму, піша «Віцебская Вясна».

Грамадскае абʼяднанне «Русская община» было створанае для «абʼяднання грамадзян рускай нацыянальнасці для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, эканамічных, сацыяльных і культурных правоў». Сябры арганізацыі мусілі «садзейнічаць фармаванню рускай нацыянальнай самасвядомасці грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Віцебску». Арганізацыя ўваходзіла ў склад каардынацыйнай рады Беларускага саюзу грамадскіх абʼяднанняў расейскіх суайчыннікаў.

У снежні 2011 года кіраўнік арганізацыі Аляксандр Краўцоў далучыўся да грамадскай дэкларацыі «Інтэрнацыянальная Расея», у якой гаварылася пра шматнацыянальнасць Расеі і неабходнасць абароны правоў «расейскіх суайчыннікаў».

Сябры арганізацыі сустракаліся ў 2021 годзе з кіраўніком прадстаўніцтва «Россупрацоўніцтва» ў Беларусі Эдуардам Крусткалнам, які паставіў перад віцебскімі «рускаміроўцамі» новую мэту – актывізаваць прасоўванне інтарэсаў кіроўных колаў суседняй дзяржавы ў галіне адукацыі, культуры і навукі, а таксама звярнуў увагу на галоўную мэтавую групу – маладое пакаленне беларусаў. На дасягненне гэтай мэта была выдзеленая «фінансавая падтрымка».

У Віцебску дзейнічаюць таксама грамадскія арганізацыі «Рускі дом», «Рускі культурны цэнтр »Русь«, «Рускае таварыства» ды іншыя. Грамадскае абʼяднанне «Русская община» не існуе з 3 жніўня.

Аналітыка
Што звязвае Віктара Лукашэнку з банкаўскай групай «Rothschild»? Расказваем пра палёт старэйшага сына Лукашэнкі ў Італію
2022.09.08 10:31

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў